Грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб рэалізуюць права на падачу электронных зваротаў толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Гэта сістэма прызначана для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (апавяшчэнняў) на іх. Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел.