Мостовский районный исполнительный комитет
Коммунальное производственное унитарное предприятие
МОСТОВСКАЯ СЕЛЬХОЗТЕХНИКА
Асноўнымі задачамі Прадпрыемства з'яўляюцца: ажыццяўленне мер, накіраваных на правядзенне адзінай палітыкі ў галіне забеспячэння рамонту і сэрвіснага абслугоўвання сельскагаспадарчай і іншай тэхнікі, аграхімічнага абслугоўвання арганізацый сельскай гаспадаркі; арганізацыі і ажыццяўлення гандлёва-закупачнай дзейнасці для забеспячэння матэрыяльнымі рэсурсамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
Прадметам дзейнасці Прадпрыемства з'яўляецца стварэнне ўмоў для пашырэння і патаннення паслуг, якія аказваюцца ельскагаспадарчым арганізацыям АПК, сялянскім (фермерскіх) гаспадаркам і насельніцтву па падтрыманні ў працаздольным стане наяўнай у іх сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання, аказанне прадпрыемствам і арганізацыям сістэмы АПК і насельніцтву аграхімічных паслуг, забеспячэнне матэрыяльна-тэхнічнымі рэсурсамі суб'ектаў гаспадарання і насельніцтва.
Цяпер Прадпрыемства мае развітую тэхнічную базу ў складзе наступных вытворчых падраздзяленняў, размешчаных па асноўным адрасе: тэхцэнтр ААТ "МАЗ", лінейны будаўніча-мантажны ўчастак, цэх па вытворчасці жгутоў, аўтатранспартны ўчастак, мехатрад, тэхнічны абменны пункт. Акрамя таго ёсць таксама адасобленае падраздзяленне - база мінеральных угнаенняў (БМУ). БМУ ажыццяўляе захоўванне, пагрузку і разгрузку мінеральных угнаенняў сельскагаспадарчым прадпрыемствам і размешчана па адрасе: вул. Чыгуначнікаў, 35.
Гісторыя Камунальнага вытворчага унітарнага прадпрыемства "Мастоўская сельгастэхніка" пачыналася ў 1940 годзе з арганізацыі машынатрактарнай станцыі (МТС) у в. Бялавічы Зарудаўеўскага сельскага Савета. У ёй мелася 6 трактароў ХЗТ, 3 трактары «Універсал», 3 малатарні, 3 сеялкі, 10 трактарных плугоў.
У 1956 годзе было завершана будаўніцтва новай базы МТС у в. Пяскі, якая ў 1958 годзе перайменавана ў Сельгастэхніку.
У 1969 годзе Сельгастэхніка перабазавалася ў г. Масты, перадаўшы наяўную базу заводу па рамонце трактароў маркі МТЗ.
Згодна з Указам Прэзідэнта РБ №40 ад 27 студзеня 2003 года "Аб удасканаленні кіравання арганізацыямі аграпрамысловага комплексу" і рашэнні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта №95 ад 26 лютага 2003 года ДП "Мастоўская сельгастэхніка" рэарганізавана шляхам далучэння да яго КУП "Сельгасхімія" Мастоўскага «Мастоўскі Аграпрамснаб». Рашэннем Гродзенскага аблвыканкама нумар 273 ад 26 мая 2003 года да ДП "Мастоўская сельгастэхніка" далучана ТАА "Ніва". 29 снежня 2007г. філіял "Ніва" скасаваны загадам ДП "Мастоўская сельгастэхніка". Рашэннем Гродзенскага Аблвыканкама №478 ад 29.12 2007 года маёмасць філіяла "Ніва" перададзена на бязвыплатнай аснове ва ўласнасць Мастоўскага раёна.
ДП "Мастоўская сельгастэхніка" зарэгістравана ў якасці юрыдычнай асобы выканкамам Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў 25 ліпеня 2001г. пасведчанне аб рэгістрацыі №147.
У сувязі з увядзеннем новага Грамадзянскага кодэкса Дзяржаўнае прадпрыемства "Мастоўская сельгастэхніка" зарэгістравана рашэннем Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта ад 25 ліпеня 2001г. нумар 147 у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за нумар 500126186 і выдадзена пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі (ЮЛК №003065 ад 30 ліпеня 2001г.).
На падставе рашэння Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта аб 20 лютага 2014 года нумар 105 "Аб перайменаванні і зацвярджэнні статута Камунальнага вытворчага унітарнага прадпрыемства "Мастоўская сельгастэхніка" Даччынае прадпрыемства "Мастоўская сельгастэхніка" Гродзенскага унітарнага прадпрыемства "Аблсельгастэхніка" перайменавана ў Камун . У сувязі з перайменаваннем Камунальнае вытворчае унітарнае прадпрыемства "Мастоўская сельгастэхніка" зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў з рэгістрацыйным нумарам 500126186 і выдадзена пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі нумар 0055163 ад 11 сакавіка 2014 года.
|
|||
МАСТОУСКІ РАЕННЫ ВЫКАНАУЧЫ КАМІТЭТ | |||
![]() |
Час працы: понядзелак - пятніца (з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00)
Тэлефон: 8 (01515) 64439
Факс: 8 (01515) 62039 |
231592, г. Масты, пл. Леніна, 3 |
ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ |
СПРАВАЧНЫЯСЛУЖБЫ |
ТЕЛЕФОНЫ ДАВЕРУ |
![]() |
Дырэктар Рудяк Сяргей Пятрович Прыем грамадзян : СЕРАДА 8.00 - 13.00 ТЭл. : +375-1515-64800 |
231600 , Рэспубліка Беларусь , г. Масты, ул. Зяленая, 91 email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. |
2015 © Коммунальное производственное унитарное предприятие "Мостовская сельхозтехника"
новости района новости области афиша рубрика "было-стало"
Анонсы_мероприятий Доска почета Общественные организации(обновляется) Электронные_обращения